Вечарам 13 верасьня ў Арлоўскай вобласьці падчас праверкі чыгункі знайшлі выбуховыя прылады. Адна зь іх выбухнула, напісаў губэрнатар рэгіёну.
Двое чалавек загінулі адразу, адзін — пазьней у шпіталі. Усе яны — супрацоўнікі Расейскай гвардыі.
Каля 10 цягнікоў выбіліся з раскладу. Цягнік Адлер — Калінінград, які ідзе празь Менск, пусьцілі ў абʼезд.
Праз гэта ён затрымліваецца прыблізна на 6 гадзінаў, паведаміла Беларуская чыгунка.
Таксама мінулай ноччу ў Расеі
• украінскія дроны атакавалі буйны нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Кі́рышы Ленінградзкай вобласьці, там усчаўся пажар;
• у Ленінградзкай вобласьці двойчы сышлі з рэек цягнікі. У адным выпадку — з 15 чыгуначнымі цыстэрнамі (паводле расейскага боку — пустымі, паводле ўкраінскага — з палівам). У другім — пад адхон зьехаў лякаматыў. Машыніст загінуў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 60 кілямэтраў ад Менску будуюць сакрэтную вайсковую базу. Спадарожнікавыя здымкі