3 верасьня некаторыя беларускія школы атрымалі лісты нібыта ад імя міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Там сьцьвярджалася, што расейскія вайскоўцы робяць злачынствы супраць непаўналетніх.
МУС у сваім у Тэлеграм-канале зрабіў заяву, што гэтыя паведамленьні «накіраваны на дыскрэдытацыю органаў улады і стварэньне панікі ў грамадзтве».
«Выпадкаў сэксуальнага гвалту і эксплюатацыі дзяцей з боку вайскоўцаў не зафіксавана! Давярайце толькі праверанай інфармацыі з афіцыйных крыніц».
Увечары ў канале МУС паведамілі, што ў сувязі зь лістамі распачалі крымінальную справу за паклёп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзік, якога вясковец трымаў на падворку, вырваўся і забіў чалавека ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пінску 6-гадовая дзяўчынка выпала з акна