Канскі кінафэстываль пройдзе ў онлайн-фармаце 

Залатая пальмавая галінка Канскага кінафэстывалю

Кіраўніцтва Канскага фэстывалю вырашыла правесьці кінафорум у онлайн-фармаце. Прычынай сталі эпідэмія COVID-19 і абмежавальныя меры, прынятыя ўрадам Францыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На адну з найважнейшых пляцовак сусьветнай кінаіндустрыі сёлета меліся сабрацца больш за 12 тысяч работнікаў кіно са 120 краін сьвету, гаворыцца на афіцыйным сайце форуму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канскі фэстывальны палац ператварылі ў прытулак для бяздомных. ФОТА

Ініцыятарам новай формулы стаў намесьнік дырэктара фэстывалю Жэром Паяр, а галоўным яго аргумэнтам была неабходнасьць падтрымаць міжнародную кінаіндустрыю і прафэсійны кінабізнэс.

У сумеснай заяве арганізатары канстатавалі, што правядзеньне маштабнай імпрэзы ў сёньняшніх умовах немагчымае, але адначасова яны выказалі гатоўнасьць забясьпечыць падтрымку фільмаў, адабраным у сёлетнія конкурсы. Тэрміны онлайн-праглядаў абмяркоўваюцца.