Ва Украіне на каранавірус захварэлі амаль 700 мэдыкаў

Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўкраіне на каранавірусную інфэкцыю захварэлі 260 дзяцей і 684 мэдыцынскіх работнікаў, паведаміў міністар аховы здароўя краіны Максім Сьцяпанаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«За апошнія суткі ў нас 392 новыя выпадкі захворваньня COVID-19, усяго захварэлі 3764 чалавекі, у тым ліку 260 дзяцей і 684 мэдыцынскіх работнікаў», — расказаў міністар.

З 3764 чалавек, хворых COVID-19, памерлі 108 чалавек, ачунялі 143 украінца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыкі ў Буда-Кашалёве заразіліся каранавірусам

У Беларусі лябараторна пацьверджаны 301 выпадак заражэньня мэдыцынскіх работнікаў, паведаміў міністар аховы здароўя Уладзімір Каранік на брыфінгу ў Менску 11 красавіка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ