Падзеі 12 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
12 чэрвеня ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень барацьбы зь дзіцячай працай.
Дзень у гісторыі
1934 — у Менску на вуліцы Кірава быў урачыста адкрыты стадыён «Дынама», які чакаў няпросты лёс. Ужо празь пяць гадоў ён быў рэканструяваны, у часе вайны разбураны, а пасьля збудаваны наноў.
Стадыён «Дынама» з дрону, верасень 2017
Стадыён «Дынама» адкрыюць пасьля рэканструкцыі 21 чэрвеня
1990 — прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР. Цяпер адзначаецца як дзяржаўнае сьвята Дзень Расеі.
1991 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі.
1999 — сухапутныя войскі НАТО былі ўведзеныя на тэрыторыю Сэрбіі.
2012 — у Навагрудзкім раёне разьбіўся вайсковы самалёт СУ-25. Пілёт падпалкоўнік Мікалай Грыднеў адпрацоўваў манэўры на гранічна нізкай вышыні. Калі машына пачала губляць кіраваньне, ён атрымаў загад катапультавацца, але загінуў, адводзячы машыну ад жылых дамоў вёскі Навіны.
У гэты дзень нарадзіліся
1855 — Пётар Грацыяні, беларускі навуковец у галіне санітарыі, першы санітарны лекар Менску і галоўны лекар інфэкцыйнага шпіталя
1895 — Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзяяч. Аўтар п’есаў: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Зьбянтэжаны Саўка» і іншых.
1911 — Мікола Панькоў, беларускі журналіст, бібліяфіл, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
У памяці
1997 — Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.
1998 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік.