«Замест прыбіральні — дзірка ў падлозе». Першыя ўражаньні хакейных турыстаў

Your browser doesn’t support HTML5

«Замест прыбіральні — дзірка ў падлозе»

Кшыштаф Шыпер, хакейны турыст з Кракава, дзеліцца ўражаньнямі ад перасячэньня польска-беларускай мяжы.

Ад 25 красавіка Беларусь адкрыла межы для заўзятараў, якія захочуць прыехаць на чэмпіянат сьвету па хакеі.

На распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі да канца траўня іншаземцам, якія ўяжджаюць па квітках на любы з матчаў усясьветнага першынства, не спатрэбіцца віза і мэдычная страхоўка, а грамадзкі транспарт будзе перавозіць іх па Менску бясплатна. Тым часам многія жыхары суседніх краінаў разглядаюць спартовае мерапрыемства выключна як спосаб наведаць сваякоў, набыўшы ў інтэрнэце квіток за сымбалічныя 10 даляраў.