Вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта» агучыла пляны стварыць сумеснае прадпрыемства з брытанскай кампаніяй Toros.
Дэкляраваная мэта — пошук і распрацоўка сланцавых газу і нафты ў паўднёвай частцы Беларусі. Мяркуецца, што пасьля рэгістрацыі СП ліцэнзія на распрацоўку ўчастка для выведкі будзе атрыманая ў першым квартале 2014 году. Між тым некаторыя экспэрты называюць падобныя намеры піяр-акцыяй, закліканай трымаць у «тонусе» Расею — маўляў, калі Масква захоча перайсьці на рынкавыя кошты ў гандлі энэргарэсурсамі, можна будзе прадэманстраваць «сланцавы контраргумэнт».
У прэсавай службе дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта» з офісам у Гомелі паведамілі, што экспэрты зь Вялікай Брытаніі наведалі абласны цэнтар і па выніках перамоваў было прынятае рашэньне аб роўнай долі бакоў у сумесным праекце. Прычым гэта тычыцца ня толькі падзелу меркаваных прыбыткаў, але і бягучых выдаткаў на геалягічную і сэйсьмічную выведку.
Вызначана, што нетрадыцыйныя вуглевадароды будуць шукаць на тэрыторыі больш за паўтысячы квадратных кілямэтраў у межах Залатухінскага і Паўднёва-Асташкавіцкага радовішчаў у Прыпяцкім нафтагазаносным басэйне на Гомельшчыне.
Праекты ў рамках «сланцавай рэвалюцыі» ў шэрагу постсавецкіх краін перадусім разглядаюцца як спосаб адыходу ад расейскай залежнасьці пры імпарце энэрганосьбітаў. Падчас пэрманэнтнага абвастрэньня адносінаў з Крамлём Аляксандар Лукашэнка таксама згадвае пра дывэрсыфікацыю паставак, патрабуючы пазбавіцца ад манаполіі расейскіх кампаній. Ці можа праект па здабычы сланцавай сыравіны стаць альтэрнатывай нафтагазавым пастаўкам з Расеі? Экспэрт у энэргетычнай галіне Аляксандар Мех перакананы: комплексную праграму энэргетычнай бясьпекі краіны трэба было распрацоўваць яшчэ два дзясяткі гадоў таму. Але замест гэтага ўлады кідаюцца з боку ў бок — ад танкерных паставак нафты з Вэнэсуэлы да спробы нешта шукаць у нетрах:
Тым часам пошукі сланцавага газу распачаліся і ў суседніх зь Беларусьсю Польшчы і Ўкраіне. Згодна з ацэнкамі Дзяржаўнага геалягічнага інстытуту Польшчы, запасы сланцавага газу тут перавышаюць 5 трыльёнаў кубамэтраў. Пры штогадовай патрэбе на ўзроўні 15 мільярдаў кубамэтраў радовішчы забясьпечаць сыравінную незалежнасьць палякаў на шмат дзесяцігодзьдзяў. Пра істотныя паклады сланцавага газу гавораць і ва Ўкраіне, дзе таксама вядзецца падрыхтоўка радовішчаў. Пры гэтым галоўным арыенцірам плённасьці сланцавага кірунку застаюцца ЗША, дзе летась здабыта 260 мільярдаў кубамэтраў сланцавага газу і ў агляднай пэрспэктыве гэты паказьнік можа падвоіцца. Аднак, на думку Аляксандра Меха, наўрад ці выпадае параўноўваць сур’ёзныя падыходы і «дэклярацыі аб намерах»:
«Справа ў тым, што ў Польшчы ёсьць месцы, дзе радовішчы рэальна
разьведаныя, навукова даказана, што там залягаюць сапраўды значныя запасы вуглевадародаў. Таму, безумоўна, Польшча, каб пазбавіцца татальнай залежнасьці ад расейскага газу, будзе яго шукаць і здабываць. У іх намер вельмі сур’ёзны. Але тут розьніца ў тым, што паміж намерамі, паміж агучваньнем ідэяў і іх увасабленьнем у жыцьцё — цэлая бездань. Найперш, патрэбныя спэцыялісты, па-другое — воля. Ні таго, ні другога ў Беларусі няма. Пакуль што гэта збольшага піяр-акцыя, накіраваная на тое, каб зьвярнуць увагу Расеі — маўляў, ня будзеце даваць па таннай цане, абыдземся сваімі сіламі. Але, наколькі я зразумеў, Масква на такога кшталту піяр ужо проста не зьвяртае ўвагі».
Тэхналёгія здабычы сланцавай сыравіны мае вялікую колькасьць праціўнікаў — перадусім сярод эколягаў і «зялёных». У выніку сьвідраваньня і гідраразрываў утвараюцца падземныя пустоты, ад якіх паверхня зямлі правальваецца і дэфармуецца. Апроч таго, існуе высокая верагоднасьць забруджваньня грунтовых водаў, што наўпрост пагражае жывой прыродзе. Таму, перакананы адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, рэалізацыя такога маштабнага праекту вымагае ня толькі пільнай тэхналягічнай экспэртызы, але і шырокага грамадзкага абмеркаваньня:
Пакуль няма нават тэарэтычных разьлікаў, якія аб’ёмы сланцавых газу і нафты могуць хавацца ў беларускіх нетрах. Дый увогуле ці ёсьць запасы ў аб’ёмах, якія б маглі зацікавіць інвэстараў. Прадстаўнікі «Беларуснафты» абмяжоўваюцца заявамі, што толькі ў выпадку атрыманьня на пілётным участку першых у гісторыі Беларусі сланцавых нафты і газу можна будзе ацэньваць пэрспэктывы іх здабычы ў цэлым.
У прэсавай службе дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта» з офісам у Гомелі паведамілі, што экспэрты зь Вялікай Брытаніі наведалі абласны цэнтар і па выніках перамоваў было прынятае рашэньне аб роўнай долі бакоў у сумесным праекце. Прычым гэта тычыцца ня толькі падзелу меркаваных прыбыткаў, але і бягучых выдаткаў на геалягічную і сэйсьмічную выведку.
Вызначана, што нетрадыцыйныя вуглевадароды будуць шукаць на тэрыторыі больш за паўтысячы квадратных кілямэтраў у межах Залатухінскага і Паўднёва-Асташкавіцкага радовішчаў у Прыпяцкім нафтагазаносным басэйне на Гомельшчыне.
Праекты ў рамках «сланцавай рэвалюцыі» ў шэрагу постсавецкіх краін перадусім разглядаюцца як спосаб адыходу ад расейскай залежнасьці пры імпарце энэрганосьбітаў. Падчас пэрманэнтнага абвастрэньня адносінаў з Крамлём Аляксандар Лукашэнка таксама згадвае пра дывэрсыфікацыю паставак, патрабуючы пазбавіцца ад манаполіі расейскіх кампаній. Ці можа праект па здабычы сланцавай сыравіны стаць альтэрнатывай нафтагазавым пастаўкам з Расеі? Экспэрт у энэргетычнай галіне Аляксандар Мех перакананы: комплексную праграму энэргетычнай бясьпекі краіны трэба было распрацоўваць яшчэ два дзясяткі гадоў таму. Але замест гэтага ўлады кідаюцца з боку ў бок — ад танкерных паставак нафты з Вэнэсуэлы да спробы нешта шукаць у нетрах:
Аляксандар Мех
«Наконт таго, ці можна там нешта знайсьці альбо пошукі будуць марнымі, — гэта, у першую чаргу, пытаньне да геолягаў, да геолягавыведкі. Цалкам магчыма, што нейкія пэрспэктывы ў гэтай галіне ёсьць. Але, як паказвае практыка, любая сур’ёзная справа, якая агучваецца ў нашай краіне цяперашнімі ўладамі, практычна ніколі да лягічнага канца не даходзіць. Таму, на маю думку, такія заявы — гэта нейкі чарговы дэкляратыўны намер, нейкі палітычны шантаж, ня болей за тое. Відавочна, пакуль гэта толькі гульня, у тым ліку ў піку Расеі. Бо калі б дзяржава ўсур’ёз займалася праблемамі ў энэргетычнай сфэры, шмат пытаньняў было б вырашана значна раней».Тым часам пошукі сланцавага газу распачаліся і ў суседніх зь Беларусьсю Польшчы і Ўкраіне. Згодна з ацэнкамі Дзяржаўнага геалягічнага інстытуту Польшчы, запасы сланцавага газу тут перавышаюць 5 трыльёнаў кубамэтраў. Пры штогадовай патрэбе на ўзроўні 15 мільярдаў кубамэтраў радовішчы забясьпечаць сыравінную незалежнасьць палякаў на шмат дзесяцігодзьдзяў. Пра істотныя паклады сланцавага газу гавораць і ва Ўкраіне, дзе таксама вядзецца падрыхтоўка радовішчаў. Пры гэтым галоўным арыенцірам плённасьці сланцавага кірунку застаюцца ЗША, дзе летась здабыта 260 мільярдаў кубамэтраў сланцавага газу і ў агляднай пэрспэктыве гэты паказьнік можа падвоіцца. Аднак, на думку Аляксандра Меха, наўрад ці выпадае параўноўваць сур’ёзныя падыходы і «дэклярацыі аб намерах»:
«Справа ў тым, што ў Польшчы ёсьць месцы, дзе радовішчы рэальна
Пакуль што гэта збольшага піяр-акцыя, накіраваная на тое, каб зьвярнуць увагу Расеі
Тэхналёгія здабычы сланцавай сыравіны мае вялікую колькасьць праціўнікаў — перадусім сярод эколягаў і «зялёных». У выніку сьвідраваньня і гідраразрываў утвараюцца падземныя пустоты, ад якіх паверхня зямлі правальваецца і дэфармуецца. Апроч таго, існуе высокая верагоднасьць забруджваньня грунтовых водаў, што наўпрост пагражае жывой прыродзе. Таму, перакананы адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, рэалізацыя такога маштабнага праекту вымагае ня толькі пільнай тэхналягічнай экспэртызы, але і шырокага грамадзкага абмеркаваньня:
Юры Глушакоў
«Калі з гэтай нагоды эколягі турбуюцца ва ўсім сьвеце, то, мабыць, не без падставаў. На самой справе ўсё, што тычыцца нетраў нашай матулі-зямлі, трэба рабіць вельмі ўдумліва і асьцярожна. Хацеў бы сказаць і пра іншае: здабыча сланцавых выкапняў — вельмі спрэчнае пытаньне нават з эканамічнага гледзішча. Ёсьць падлікі, што гэта ня вельмі танна, і ў кожным выпадку трэба добра разьлічваць якраз эканамічны складнік. Таму яшчэ пытаньне, наколькі гэта сапраўды будзе карысна для народнай гаспадаркі, ня кажучы пра пагрозу прыродзе. У любым выпадку неабходна зладзіць грамадзкія слуханьні, грамадзкую экспэртызу ў адпаведнасьці з Орхускай канвэнцыяй, якую Беларусь ратыфікавала і прэзыдэнт падпісаў таксама. То бок абавязковая ўмова — грамадзкае абмеркаваньне з далучэньнем незалежных экспэртаў, незалежных эколягаў. Каб расставіць усе кропкі над „і“ і ўжо тады казаць — карысна гэта ці не, шкодна ці нават небясьпечна. Гэта галоўная ўмова. Каб не было ніякіх спрэчных момантаў, трэба ўсебакова гэтую справу разглядаць».Пакуль няма нават тэарэтычных разьлікаў, якія аб’ёмы сланцавых газу і нафты могуць хавацца ў беларускіх нетрах. Дый увогуле ці ёсьць запасы ў аб’ёмах, якія б маглі зацікавіць інвэстараў. Прадстаўнікі «Беларуснафты» абмяжоўваюцца заявамі, што толькі ў выпадку атрыманьня на пілётным участку першых у гісторыі Беларусі сланцавых нафты і газу можна будзе ацэньваць пэрспэктывы іх здабычы ў цэлым.