Супраць пяці лідзкіх міліцыянтаў завялі крымінальную справу паводле артыкула «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў».
У сьпісе падазраваных 5 чалавек: тры прапаршчыкі, старшы сяржант і сяржант. Сьледзтва падазрае, што менавіта яны летась 18 лістапада зьдзекаваліся з братоў Івана і Багдана Шкурко: зьбівалі, пырскалі пярцовым газам, а пасьля адвезьлі на пустку, дзе памачыліся на галаву.
Старэйшаму з падазраваных міліцыянтаў — прапаршчыку Віталю Александровічу — 35 гадоў. Малодшаму — сяржанту Андрэю Талайку — усяго 22 гады. Тое, што супраць іх узбуджаная крымінальная справа, — цалкам заслуга маці братоў Шкурко Ларысы.
Яна змагаецца за справядлівасьць у дачыненьні да сваіх сыноў ужо ня першы месяц. Спачатку міліцыя сьцвярджала, што нічога не парушала і дзейнічала ў межах заканадаўства. Але нарэшце справу ўзбудзілі:
«Я вырашыла проста пасьля працы зайсьці ў наш сьледчы камітэт да начальніка Аляксандра Канстанцінавіча Ўрбановіча. Ён мне сказаў, што справу ўзбудзілі, прычым узбудзіў ён, а не Гарадзенскі абласны камітэт. Ён жа адмяніў пастанову пра адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы, якую папярэдне вынесьлі».
Ларыса кажа, што твары тых, хто зьдзекаваўся зь яе дзяцей, запомніла на ўсё жыцьцё, а іх выпадак — ня першы:
«Мне падаецца, што гэтым разам усё скончыцца так, як павінна быць па законе. Тое, што здарылася са мной і з маімі дзецьмі, гэта не адзінкавы выпадак у Лідзе. Паглядзіце, якая колькасьць водгукаў у інтэрнэце. Я сама шукаю чалавека, зь якім аналягічны выпадак здарыўся 5 лютага мінулага году. Толькі на галаву яму мачыліся не на пустцы, а проста ў памяшканьні РУУС».
Выпадкі гвалту і сваволі ў міліцэйскіх пастарунках рэдка робяцца падставай для крымінальных спраў. Каб дайшло хаця б да ўзбуджэньня расьсьледаваньня, патрэбны шырокі грамадзкі розгалас. Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, празь якога і стаў вядомы выпадак з братамі Шкурко, кажа, што справа супраць лідзкіх міліцыянтаў узбуджаная законна:
Сьледчы камітэт па Лідзкім раёне факт узбуджэньня справы камэнтаваць адмовіўся.
Справа, якую ўзбудзілі супраць пацярпелага Івана Шкурко нібыта за супраціў міліцыі, пакуль ніяк ня рухаецца — кажа Ларыса. А вось стан здароўя сыноў увесь час патрабуе клопату.
Ларыса Шкурко: «Мне трэба трапіць на МРТ з Іванам. Будзем спрабаваць у Менску. У Багдана праблемы. У яго пасьля таго, як руку пашкодзілі, два пальцы на руцэ кепска працуюць.
Дый самой мне нельга зараз ані памерці, ані захварэць. Праблемаў хапае — і ціск скача, але я ведаю, што ня дай бог нешта са мною, то проста дзяцей заб’юць».
Радыё Свабода ня раз пісала пра выпадкі катаваньняў у беларускай міліцыі:

Андрэй Бандарэнка
«Таму што яны злачынцы. Мне хочацца асабіста паціснуць руку кіраўніку Сьледчага камітэту Лідзкага раёну. Ён ня стаў зьвяртаць увагу на палітызаванасьць, грамадзкі рэзананс, а проста зрабіў так, як ад яго патрабуюць службовыя паўнамоцтвы. Я ня думаю, што гэта павінна быць рэзанансным фактам. Гэта стандартная працэдура. Гэтыя супрацоўнікі мусяць несьці адказнасьць за тое, што зрабілі. Іншая справа, што ў нашай краіне такое часта застаецца беспакараным».Сьледчы камітэт па Лідзкім раёне факт узбуджэньня справы камэнтаваць адмовіўся.