У Кітаі вызвалены дысыдэнт, які правёў 10 гадоў у турме — пасьля таго, як амэрыканская Інтэрнэт-кампанія Yahoo выдала ўладам матэрыялы, якія яго кампрамэтуюць.
62-гадовы Ван Сяонін цалкам адбыў свой тэрмін, да якога быў прысуджаны па абвінавачваньні ў «падрыўной дзейнасьці». Ён выступаў з заклікамі да дэмакратызацыі, у тым ліку ў Інтэрнэце. Інфармацыю, якая дапамагла сьледзтву, дала на запыт кітайскіх уладаў кампанія Yahoo.
Пазьней амэрыканская праваабарончая група падала ў сувязі з гэтым пазоў супраць кампаніі. Yahoo прынесла прабачэньні і выплаціла дысыдэнту кампэнсацыю, памер якой не раскрываецца.
Пазьней амэрыканская праваабарончая група падала ў сувязі з гэтым пазоў супраць кампаніі. Yahoo прынесла прабачэньні і выплаціла дысыдэнту кампэнсацыю, памер якой не раскрываецца.