У Менску адбыўся круглы стол па адзінай стратэгіі на выбарах 2012 году.
Сустрэча была ініцыяваная Радай беларускай інтэлігенцыі. У пасяджэньні ўзялі ўдзел старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, палітык Віктар Івашкевіч, прадстаўнік руху «За свабоду» Юры Губарэвіч, адзін з заснавальнікаў БХД Віталь Рымашэўскі і іншыя. Сустрэча праходзіла без прысутнасьці журналістаў.
Падводзячы яе вынікі, Уладзімер Колас сказаў карэспандэнту «Свабоды», што кожны прыйшоў са сваёй мэтай і прапановамі:
Сяргей Калякін сказаў, што былі абмеркаваныя пэрспэктывы далейшай працы дэмакратычнай апазыцыі. Ён адзначыў, што на сустрэчы не плянаваліся лёсавызначальныя рашэньні. Адносна бліжэйшых выбараў яшчэ раз канстатавана, што тактыка ў розных структур розная:
Паводле Віктара Івашкевіча, выйшла размова, што «не ад таго пачынаем»:
Падводзячы яе вынікі, Уладзімер Колас сказаў карэспандэнту «Свабоды», што кожны прыйшоў са сваёй мэтай і прапановамі:
Уладзімер Колас
«Рада інтэлігенцыі ставіла на гэтым стале мэтай шлях да кансалідацыі, рух да нейкага адзінага сцэнару перадусім на тое, што называецца сёньня выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Чарговым разам усе сышліся на тым, што выбараў у Беларусі няма, што тое, што будзе адбывацца пад выглядам выбараў, не зьяўляецца па сутнасьці выбарамі і што такім чынам народ пазбаўлены канстытуцыйнага права выбараў улады. Але аб’яднацца ў структуру, у якой будуць узгадняцца агульныя дзеяньні і фармулявацца нейкія агульныя мэсыджы для грамадзтва, пакуль удзельнікі стала не гатовыя. Я ня думаю, што ёсьць надзея за той час, які застаўся, лепшым чынам падрыхтавацца. І я думаю, што сапраўдная прычына — нежаданьне сапраўднай кансалідацыі».Сяргей Калякін сказаў, што былі абмеркаваныя пэрспэктывы далейшай працы дэмакратычнай апазыцыі. Ён адзначыў, што на сустрэчы не плянаваліся лёсавызначальныя рашэньні. Адносна бліжэйшых выбараў яшчэ раз канстатавана, што тактыка ў розных структур розная:
Сяргей Калякін
«Безумоўна, цяперашнюю выбарчую кампанію і наагул усе дзеяньні дэмакратычная апазыцыя разглядае з прыцэлам на 2015 год, на прэзыдэнцкую кампанію. Зыходзячы з гэтага, мы пагутарылі пра тое, якія мэты мы ставім на гэтай кампаніі з улікам гэтага. Сёньня важна глядзець далей — за выбары 2012 году, за гэтую кампанію, якая будзе падчас выбараў. І вось вакол гэтага ішла зацікаўленая, шчырая размова, магчыма, не заўсёды дагодлівая. Я лічу, што гэта была карысная сустрэча».Паводле Віктара Івашкевіча, выйшла размова, што «не ад таго пачынаем»:
Віктар Івашкевіч
«Трэба вызначыць як мы зьбіраемся скідаць дыктатуру і калі. І калі гэта ў 2015 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах, то вось гэта сфармуляваць, а потым разглядаць усе астатнія дзеяньні, зыходзячы з гэтай задачы. А не разглядаць, што сёньня рабіць, калі няма пытаньня, для чаго, і няма адказу. І кожны сам разумее. Адзін імкнецца павялічыць пазнавальнасьць сваёй партыі на 1%, другі хоча вырашыць нейкія іншыя пытаньні. Без стратэгіі на перамогу, рэальную, фізычную, а ня мары, немагчыма канкрэтна разглядаць сёньняшнюю сытуацыю. Я агучыў, што такі пералом можа быць на 2015 год, на прэзыдэнцкія выбары. Ну, а абмяркоўваць гэтую стратэгію трэба зьбірацца асобна. Сёньня ўжо часу не было. Абмеркавалі агульнапалітычную сытуацыю».