Заробная плата чальцоў калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі, якая ад 1 студзеня 2012 году пачала сваю працу, супастаўная з узроўнем заробкаў расейскіх міністраў, — паведамляе «Інтэрфакс».
У сваю чаргу, супрацоўнікі камісіі на адпаведных пасадах адпавядаюць апарату ўраду Расейскай Фэдэрацыі. Пра гэта кіраўнік калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрыстэнка сказаў падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага ўраду Ўладзімерам Пуціным, заўважыўшы, што гэта дастаткова адчувальны фінансавы складнік.
Уладзімер Пуцін з такім падыходам пагадзіўся, сказаўшы, што інакш у камісію будзе не набраць спэцыялістаў патрэбнага ўзроўню і неабходнай кваліфікацыі: «На рынку працы гэта няпростая задача», — падкрэсьліў Пуцін.
Усяго ў складзе Эўразійскай эканамічнай камісіі працаўладкавана больш за 800 «наддзяржаўных чыноўнікаў» з Расеі, Беларусі і Казахстана, якія маюць права прымаць самастойныя рашэньні, не запытваючы дырэктывы ад дзяржаў, якія іх дэлегавалі.
Сярод сотняў чыноўнікаў, уладакаваных у новую структуру, ёсьць і беларускія прадстаўнікі. Самыя вядомыя зь іх —
• экс-прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, які атрымаў пасаду сябра калегіі па прамысловасьці,
• былая першая намесьніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец — яна ўзначаліла Дэпартамэнт аграпрамысловага комплексу,
• былы намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Гошын (сябра калегіі па мытным супрацоўніцтве),
• былы старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Валерый Карашкоў (сябра калегіі ў пытаньнях тэхнічнага рэгуляваньня).
Як сьведчыць афіцыйная статыстыка, заробак дзяржаўных служачых у апараце расейскага ўраду складае ў эквіваленце 3,5 тысяч даляраў. Гэта без уліку прэміяльных і розных даплат, якія могуць складаць яшчэ столькі ж. У галіновых міністэрствах заробкі крыху меншыя — ад 2,5 тысячы да 3 тысяч даляраў, што ўсё роўна непараўнальна з тым, што маюць беларускімі чыноўнікамі.
Гэтак, днямі міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў сказаў, што ягоны заробак «ня моцна адрозьніваецца» ад прыбыткаў бальшыні беларусаў і складае 750 даляраў.
«Лічу, што месцы сабе яны адхапілі сапраўды добрыя. Што тычыцца таго, наколькі эфэктыўная іх там дзейнасьць, то гэта толькі час пакажа. Будзем, прынамсі, спадзявацца, што грошы не праядаюць. Але ў асабістым пляне ім, канечне, пашанцавала. З аднаго боку праца, як кажуць, ня пыльная, зь іншага боку — адказнасьці такой няма, як на непасрэдным участку працы. Прыкладам, працуючы тут, ва ўрадзе, калі ставяцца канкрэтныя задачы, спускаюцца канкрэтныя паказчыкі і г. д. А там справа пакуль што новая, а новая — значыць, складаная, з дазволам на памылкі. Дый ніякіх канкрэтных задач, шчыра кажучы, пакуль і няма. Ну, і ад прэзыдэнта падалей, жыцьцё спакайнейшае нашмат».
Карэспандэнт: «Расейскія СМІ цытуюць Пуціна, які ўхваліў высокія заробкі, сказаўшы, што інакш у камісію набраць спэцыялістаў патрэбнага ўзроўню цяжка».
«Тут трэба мець на ўвазе, што Масква і Менск — гэта два прынцыпова розныя гарады. Вядома, што ў Маскве чыноўнікаў зь менскім заробкам ня знойдзеш увогуле. Гэта ж ня Менск, дзе ўсе зарабляюць аднолькава мала. Таму вядома, што Пуцін меў рацыю, асабліва, калі меў на ўвазе расейскіх функцыянэраў. Таму беларускім бюракратам пашчасьціла ўдвайне. Хай працуюць, хай хоць крыху пажывуць у дастатку».
У сваю чаргу, супрацоўнікі камісіі на адпаведных пасадах адпавядаюць апарату ўраду Расейскай Фэдэрацыі. Пра гэта кіраўнік калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрыстэнка сказаў падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага ўраду Ўладзімерам Пуціным, заўважыўшы, што гэта дастаткова адчувальны фінансавы складнік.
Уладзімер Пуцін з такім падыходам пагадзіўся, сказаўшы, што інакш у камісію будзе не набраць спэцыялістаў патрэбнага ўзроўню і неабходнай кваліфікацыі: «На рынку працы гэта няпростая задача», — падкрэсьліў Пуцін.
Усяго ў складзе Эўразійскай эканамічнай камісіі працаўладкавана больш за 800 «наддзяржаўных чыноўнікаў» з Расеі, Беларусі і Казахстана, якія маюць права прымаць самастойныя рашэньні, не запытваючы дырэктывы ад дзяржаў, якія іх дэлегавалі.
Сярод сотняў чыноўнікаў, уладакаваных у новую структуру, ёсьць і беларускія прадстаўнікі. Самыя вядомыя зь іх —
• экс-прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, які атрымаў пасаду сябра калегіі па прамысловасьці,
• былая першая намесьніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец — яна ўзначаліла Дэпартамэнт аграпрамысловага комплексу,
• былы намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Гошын (сябра калегіі па мытным супрацоўніцтве),
• былы старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Валерый Карашкоў (сябра калегіі ў пытаньнях тэхнічнага рэгуляваньня).
Як сьведчыць афіцыйная статыстыка, заробак дзяржаўных служачых у апараце расейскага ўраду складае ў эквіваленце 3,5 тысяч даляраў. Гэта без уліку прэміяльных і розных даплат, якія могуць складаць яшчэ столькі ж. У галіновых міністэрствах заробкі крыху меншыя — ад 2,5 тысячы да 3 тысяч даляраў, што ўсё роўна непараўнальна з тым, што маюць беларускімі чыноўнікамі.
Гэтак, днямі міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў сказаў, што ягоны заробак «ня моцна адрозьніваецца» ад прыбыткаў бальшыні беларусаў і складае 750 даляраў.
Чыгір пра эўразійскіх чыноўнікаў: хай пажывуць далей ад прэзыдэнта
Міхаіл Чыгір
Колішні прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір лічыць, што беларускім чыноўнікам, якія атрымалі новыя пасады ў Маскве, проста падфарціла:«Лічу, што месцы сабе яны адхапілі сапраўды добрыя. Што тычыцца таго, наколькі эфэктыўная іх там дзейнасьць, то гэта толькі час пакажа. Будзем, прынамсі, спадзявацца, што грошы не праядаюць. Але ў асабістым пляне ім, канечне, пашанцавала. З аднаго боку праца, як кажуць, ня пыльная, зь іншага боку — адказнасьці такой няма, як на непасрэдным участку працы. Прыкладам, працуючы тут, ва ўрадзе, калі ставяцца канкрэтныя задачы, спускаюцца канкрэтныя паказчыкі і г. д. А там справа пакуль што новая, а новая — значыць, складаная, з дазволам на памылкі. Дый ніякіх канкрэтных задач, шчыра кажучы, пакуль і няма. Ну, і ад прэзыдэнта падалей, жыцьцё спакайнейшае нашмат».