Аляксандар Лукашэнка больш не трымаецца за фінансавы сувэрэнітэт і гатовы разглядаць расейскі рубель у якасьці адзінага плацёжнага сродку ў межах чарговага супольнага праекту з Расеяй і Казахстанам – эўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Экспэрты лічаць, што ўлады Беларусі, абясцэніўшы нацыянальныя грошы, ня маюць іншага выйсьця, як шукаць паратунку ў больш надзейнай валюце.
Пасьля перамоваў з прэзыдэнтамі Расеі і Казахстану Аляксандар Лукашэнка ўпершыню за апошнія гады заявіў пра магчымасьць пераходу (пакуль у міждзяржаўных разьліках) на расейскі рубель. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію каналу "Расея 24":
"Давайце пяройдзем у нашых разьліках на нацыянальную валюту. Давайце на расейскі рубель. Чаму мы, разьлічваючыся з вамі за энэрганосьбіты, за сыравіну, за іншае, што мы ў вас набываем, купляем даляры, потым вязём, плацім іх вам і г.д… Давайце пяройдзем на расейскую валюту. Ваш прэзыдэнт адназначна гэта падтрымаў, прэзыдэнт Назарбаеў таксама. А затым чаму б ня ўвесьці разьліковую адзінку, як вы яе назвалі, — экю? Так мы праз гэта можам прыйсьці, як прыйшлі праз Мытны саюз да Адзінай эканамічнай прасторы, можа, вырулім і на расейскі рубель. Калі ён будзе для ўсіх цікавы. А ў яго вельмі шмат складнікаў для таго, каб уяўляць усім інтарэс".
Многія экспэрты і раней прагназавалі: завёшы сваёй сумнеўнай фінансавай палітыкай краіну ў тупік, улады пачнуць шукаць варыянты мінімізацыі залежнасьці ад "непрадказальнага" беларускага рубля. Сярод найбольш відавочных шляхоў – вяртаньне да ідэі расейскага рубля ў якасьці адзінай разьліковай валюты. Афіцыйная прапаганда ўжо не тыражуе запэўніваньні Лукашэнкі наконт таго, што ён ня будзе "паўзьці ў Крэмль на каленях", што б ні здарылася. Між тым, на думку незалежнага палітыка, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, пэрспэктыва ўвядзеньня ці неўвядзеньня расейскага рубля ня мае вялікага значэньня:
У дэклярацыі аб Эўразійскай эканамічнай інтэграцыі сьцьвярджацца, што далейшае збліжэньне трох дзяржаў адпавядае іх нацыянальным інтарэсам, спрыяе вырашэньню агульных задач на падвышэньне дабрабыту і якасьці жыцьця грамадзянаў, устойліваму сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю, мадэрнізацыі і ўзмацненьню канкурэнтаздольнасьці ў рамках глябальнай эканомікі.
Аднак экспэрт у галіне міжнароднай эканомікі Станіслаў Гусак лічыць, што эканамічны складнік у чарговай інтэграцыйнай структуры мінімальны. На яго думку, Расея яшчэ больш прывязвае да сябе тэрыторыі, якія хоча выкарыстоўваць у якасьці інтэлектуальных донараў і "службы сэрвісу":
Апанэнты Аляксандра Лукашэнкі лічаць: ствараючы ўсё новыя інтэграцыйныя схемы на постсавецкай прасторы, Беларусь яшчэ больш аддаляецца ад магчымасьці сапраўднай эўрапейскай інтэграцыі, якая адкрыла б для краіны нашмат больш стратэгічныя зьнешнія рынкі.
Пасьля перамоваў з прэзыдэнтамі Расеі і Казахстану Аляксандар Лукашэнка ўпершыню за апошнія гады заявіў пра магчымасьць пераходу (пакуль у міждзяржаўных разьліках) на расейскі рубель. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію каналу "Расея 24":
"Давайце пяройдзем у нашых разьліках на нацыянальную валюту. Давайце на расейскі рубель. Чаму мы, разьлічваючыся з вамі за энэрганосьбіты, за сыравіну, за іншае, што мы ў вас набываем, купляем даляры, потым вязём, плацім іх вам і г.д… Давайце пяройдзем на расейскую валюту. Ваш прэзыдэнт адназначна гэта падтрымаў, прэзыдэнт Назарбаеў таксама. А затым чаму б ня ўвесьці разьліковую адзінку, як вы яе назвалі, — экю? Так мы праз гэта можам прыйсьці, як прыйшлі праз Мытны саюз да Адзінай эканамічнай прасторы, можа, вырулім і на расейскі рубель. Калі ён будзе для ўсіх цікавы. А ў яго вельмі шмат складнікаў для таго, каб уяўляць усім інтарэс".
Многія экспэрты і раней прагназавалі: завёшы сваёй сумнеўнай фінансавай палітыкай краіну ў тупік, улады пачнуць шукаць варыянты мінімізацыі залежнасьці ад "непрадказальнага" беларускага рубля. Сярод найбольш відавочных шляхоў – вяртаньне да ідэі расейскага рубля ў якасьці адзінай разьліковай валюты. Афіцыйная прапаганда ўжо не тыражуе запэўніваньні Лукашэнкі наконт таго, што ён ня будзе "паўзьці ў Крэмль на каленях", што б ні здарылася. Між тым, на думку незалежнага палітыка, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, пэрспэктыва ўвядзеньня ці неўвядзеньня расейскага рубля ня мае вялікага значэньня:
Аляксандар Ярашук
"Я ня стаўлюся сур'ёзна да гэтай пэрспэктывы з адной простай прычыны. Калі заводзяць нейкія размовы, што Лукашэнка – гэта гарант нашай незалежнасьці, што ён усё будзе рабіць, каб гэтую незалежнасьць зьберагчы, пойдзе на ўсё дзеля высокай мэты, і нават што тычыцца магчымасьці ўвядзеньня расейскай валюты, то і пры гэтым палітычна дзяржава застанецца незалежнай, – усё гэта, з майго пункту гледжаньня, глупства. Для мяне відавочна, што рэжым уступіў у сваю завяршальную, канчатковую фазу агоніі, таму ўсе такога кшталту захады ня будуць мець ніякага прынцыповага значэньня. Іншая справа, што і з расейскім рублём, і без расейскага рубля гэтая агонія будзе доўжыцца яшчэ досыць працяглы час, можа, нават некалькі гадоў. А які ўжо будзе сыход, якая будзе разьвязка – хутчэй за ўсё, на жаль, драматычнай будзе разьвязка, чаго вельмі не хацелася б, але відавочна тое, што ўлада таксама свой выбар зрабіла".У дэклярацыі аб Эўразійскай эканамічнай інтэграцыі сьцьвярджацца, што далейшае збліжэньне трох дзяржаў адпавядае іх нацыянальным інтарэсам, спрыяе вырашэньню агульных задач на падвышэньне дабрабыту і якасьці жыцьця грамадзянаў, устойліваму сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю, мадэрнізацыі і ўзмацненьню канкурэнтаздольнасьці ў рамках глябальнай эканомікі.
Аднак экспэрт у галіне міжнароднай эканомікі Станіслаў Гусак лічыць, што эканамічны складнік у чарговай інтэграцыйнай структуры мінімальны. На яго думку, Расея яшчэ больш прывязвае да сябе тэрыторыі, якія хоча выкарыстоўваць у якасьці інтэлектуальных донараў і "службы сэрвісу":
Станіслаў Гусак
"Я так думаю: пакуль будзе існаваць Масковія, на пра якія чэсныя дамоўленасьці гаварыць не выпадае. Бо Масковія заўсёды была накіраваная на тое, каб рабіць памежныя дзяржавы сваімі калёніямі. Так яна працуе і зараз. І тут ніякія эканамічныя, інтэграцыйныя выкладкі не праходзяць, калі пытаньне стаіць пра існаваньне імпэрыі. Перш за ўсё, гэта новыя тэрыторыі, новыя захопленыя народы. На жаль, Беларусь атрымае такую сытуацыю, што, па-першае, адсюль будзе адпампоўвацца ўвесь інтэлект, які будзе нараджацца і вырастаць, па-другое, зрабіць з гэтых рэгіёнаў народы, якія будуць папросту абслугоўваць Расею. Мне здаецца, сёньня гэта чытаецца настолькі проста, што па-іншаму я палітыку Расеі ўжо і не ўяўляю. А ўсё іншае, што яны там расказваюць – пра тое, як "касьмічныя караблі барозьняць Вялікі тэатар" – ужо слухаць надакучыла".Апанэнты Аляксандра Лукашэнкі лічаць: ствараючы ўсё новыя інтэграцыйныя схемы на постсавецкай прасторы, Беларусь яшчэ больш аддаляецца ад магчымасьці сапраўднай эўрапейскай інтэграцыі, якая адкрыла б для краіны нашмат больш стратэгічныя зьнешнія рынкі.