Сёньня ў Палацы рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысьвечаны Дню абаронцаў айчыны. Міністар абароны Юрый Жадобін фактычна ўхваліў словы, сказаныя напярэдадні галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Аляксандрам Лукашэнкам.
21 лютага Лукашэнка заявіў, што калі б сытуацыя павярнулася такім чынам, што ўзьнікла б рэальная пагроза перавароту ў краіне, ён не спыніўся б перад тым, каб выкарыстаць Узброеныя сілы.
Сёньня Жадобін пацьвердзіў, што апошнім часам надзвычай абвастрыліся праблемы бясьпекі ў палітычнай сфэры. Па яго словах, гэта яскрава прадэманстравалі як перадвыбарчая кампанія, так і падзеі, якія здарыліся пасьля «поўнай паразы ўсіх дэструктыўных сілаў у краіне»:
«Зь беларускім народам нельга размаўляць з пазыцыі сілы — гэта абсалютна беспэрспэктыўна, — зазначыў міністар абароны. — Надзейнае забесьпячэньне міру і падтрыманьне стабільнасьці — гэта вынік выбару беларускага народа, вынік палітыкі лідэра нацыі Аляксандра Лукашэнкі».
У сваю чаргу, былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі напярэдадні заявіў Свабодзе, што гатоўнасьць уладаў прыцягваць да падаўленьня апазыцыйных акцый Узброеныя сілы — гэта злачынства. Бо армія прызначаная для абароны ад зьнешніх пагрозаў, што, зрэшты, запісана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.