Адсутнасьць дзеючага Пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве Эўразьвязу зь Беларусьсю падрывае інтарэсы абодвух бакоў. Пра гэта заявіў сёньня начальнік галоўнага ўпраўленьня Эўропы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі Аляксей Скрыпко, выступаючы на навуковай канфэрэнцыі “Беларусь у сучасным сьвеце”. Спадар Скрыпко таксама спасылаўся на праблему атрыманьня беларускімі грамадзянамі шэнгенскіх візаў, на кватаваньне імпарту пэўных відаў беларускіх тавараў ды іншыя праблемы беларуска-эўрапейскіх дачыненьняў. Хто на самой справе найперш вінаваты ў наяўнасьці такіх праблемаў, у чым першапрычына іх зьяўленьня? Ці сапраўды афіцыйны Менск прыкладае намаганьні, каб скасаваць гэтыя перашкоды? На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт у міжнародных справах Алесь Лагвінец.
Цыганкоў: “Сярод іншага Аляксей Скрыпко нагадаў, што пагадненьне аб партнэрстве і супрацоўніцтве 1994 году так і не ўступіла ў сілу. “Таму цяпер мы вымушаны працаваць з Эўразьвязам на аснове заключанага яшчэ Савецкім Саюзам з ЭЭС пагадненьня 1989 году”, — сказаў ён. Ад гэтага церпяць гандлёва-эканамічныя адносіны, інтарэсы мытных службаў, ахова інтэлектуальнай уласнасьці, навукова-тэхнічнае, інавацыйнае, адукацыйнае, інвэстыцыйнае супрацоўніцтва і іншыя формы ўзаемаадносін, заявіў чыноўнік МЗС. Але чаму пагадненьне аб партнэрстве так і не ўступіла ў сілу? Хто адказны за цяперашні стан адносінаў?”
Лагвінец: “Прычына вельмі простая. Эўразьвяз замарозіў ратыфікацыю гэтага пагадненьня, бо ў Беларусі тады ўзмацняліся аўтарытарныя тэндэнцыі. І самай галоўнай падставай стаў рэфэрэндум лістапада 1996 году, які прывёў да зьменаў у Канстытуцыі Беларусі, што скасавалі падзел уладаў. Паводле вынікаў гэтага рэфэрэндуму ў 1997 годзе Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне прыпыніць ратыфікацыю, бо беларускія ўлады не паважаюць фундамэнтальныя правы чалавека і дэмакратычныя свабоды”.
Цыганкоў: “Апошнім часам прадстаўнікі беларускіх уладаў розных узроўняў неаднаразова выступаюць з “скаргамі”, просьбамі да Эўразьвязу з мэтай зьмяніць сытуацыю ў эканамічным супрацоўніцтве. Але ці сапраўды афіцыйныМенск прыкладае рэальныя намаганьні для скасаваньня гэтых перашкодаў, ці гэтыя заявы больш падобныя да прапагандысцкіх крокаў?”
Лагвінец: “Я лічу, што сам факт зьяўленьня такіх заяваў вельмі добры. Так ці інакш, яны фармулююць чаканьні беларускай эканомікі, беларускага грамадзтва. Але ў той самы час мне падаецца, што беларускія ўлады яшчэ не гатовыя рэальна рабіць нешта ў гэтым кірунку. Ім трэба зразумець, што эканамічныя адносіны моцна злучаныя з палітычнымі. Калі Менск хоча гуляць паводле агульнаэўрапейскіх правілаў, то ён мусіць пайсьці на свабодныя выбары, нармальнае функцыянаваньне прэсы, на ўсё тое, што было сфармулявана ў 12-ці пунктах Эўракамісіі яшчэ ў лістападзе 2006 году. Як слушна адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі, гэты дакумэнт па-ранейшаму актуальны”.
Цыганкоў: “Але ці ня можа запанаваць такі падыход, што варта разьдзяляць эканамічныя і палітычныя дачыненьні і што эканамічныя павінны ісьці больш хуткімі тэмпамі, нягледзячы на палітычныя перашкоды?”
Лагвінец: “Часткова гэта зараз ужо і адбываецца. Але разам з тым — поўнафарматнае супрацоўніцтва, на якое прэтэндуюць беларускія ўлады, немагчымае бяз зрухаў у палітычнай сфэры. Беларускія дыпляматы гэта цудоўна разумеюць, і хаця ім даюць загады казаць такія рэчы, яны цудоўна ведаюць, у чым прычыны сёньняшняга стану дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”.
Лагвінец: “Прычына вельмі простая. Эўразьвяз замарозіў ратыфікацыю гэтага пагадненьня, бо ў Беларусі тады ўзмацняліся аўтарытарныя тэндэнцыі. І самай галоўнай падставай стаў рэфэрэндум лістапада 1996 году, які прывёў да зьменаў у Канстытуцыі Беларусі, што скасавалі падзел уладаў. Паводле вынікаў гэтага рэфэрэндуму ў 1997 годзе Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне прыпыніць ратыфікацыю, бо беларускія ўлады не паважаюць фундамэнтальныя правы чалавека і дэмакратычныя свабоды”.
Цыганкоў: “Апошнім часам прадстаўнікі беларускіх уладаў розных узроўняў неаднаразова выступаюць з “скаргамі”, просьбамі да Эўразьвязу з мэтай зьмяніць сытуацыю ў эканамічным супрацоўніцтве. Але ці сапраўды афіцыйны
Калі Менск хоча гуляць паводле агульнаэўрапейскіх правілаў, то ён мусіць пайсьці на свабодныя выбары, нармальнае функцыянаваньне прэсы…