МЗС Беларусі паведаміла, што сёньня ў Міністэрства быў выкліканы часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча Кшыштаф Ажана, якому быў заяўлены вусны пратэст у сувязі з рашэньнем польскага боку прыпыніць рух празь дзяржаўную мяжу на пэрыяд правядзеньня вучэньняў «Захад-2025».
Варшава закрывае мяжу зь Беларусьсю не на пэрыяд вучэньняў «Захад-2025», а «ў сувязі зь іх правядзеньнем» заявіў на прэс-канфэрэнцыі 9 верасьня міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
На сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі зьявілася заява ў сувязі з абвяшчэньнем уладамі Чэхіі беларускага дыплямата нон-грата.
Аб дадатковым умацаваньні межаў зь Беларусьсю і Расеяй падчас вучэньняў «Захад-2025» паведаміла 9 верасьня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Аляксандру Балан, былы намесьнік дырэктара Службы інфармацыі і бясьпекі (SIS), затрыманы ў Румыніі за шпіянаж на карысьць Рэспублікі Беларусь, знаходзіўся пад сьледзтвам у Рэспубліцы Малдова як мінімум па дзьвюх крымінальных справах.
Журналіст Чэскага грамадзкага радыё Ондржэй Соўкуп у праграме «ПіК Свабоды» пракамэнтаваў абставіны выдварэньня з Чэхіі беларускага дыплямата, якога абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасьці.
Паводле інфармацыі Свабоды, ім можа быць Мікалай Дукшта, які паводле чэскіх зьвестак займае ў беларускай амбасадзе ў Празе пасаду дарадцы і займаецца адміністрацыйнымі справамі.
Ніжняя палата парлямэнту Францыі — Нацыянальная асамблея — вынесла вотум недаверу ўраду Франсуа Байру. Цяпер прэм’ер павінен падаць у адстаўку.
Былы кіраўнік Службы інфармацыі і бясьпекі Рэспублікі Малдова (SIS) быў затрыманы ў панядзелак пракурорамі Упраўленьня па расьсьледаваньні арганізаванай злачыннасьці і тэрарызм (DIICOT) па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Беларусі супраць Румыніі.
Эўрапейскія краіны павінны адмовіцца ад закупак расейскай нафты і газу, калі яны хочуць, каб Вашынгтон узмацніў жорсткасьць санкцыі супраць Масквы. Пра гэта ў размове з Financial Times сказаў міністар энэргетыкі ЗША Крыс Райт.
Два мэтэазонды, да якіх былі прывязаны скруткі з 60 тыс. цыгарэт «NZ Gold» зь беларускімі акцызнымі маркамі, знойдзеныя 8 верасьня памежнікамі Малінаўскай воласьці памежнага зь Беларусьсю Аўгшдаўгаўскага краю, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Малдова і Ўкраіна адначасова атрымалі статус кандыдатаў у Эўразьвяз летам 2022 году. Але перамовы аб далучэньньні яшчэ не пачаліся ні з адной з гэтых дзьвюх краін. Прычыны тлумачыць эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін зноў адхіліў магчымасьць разгортваньня заходніх войскаў ва Ўкраіне празь дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон на сустрэчы «Кааліцыі ахвочых» пацьвердзіў, што такія пляны будуць часткай гарантый бясьпекі Ўкраіны па вайне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты не плянуюць скарачаць свой кантынгент у Польшчы. Ён сказаў пра гэта падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім у Вашынгтоне 3 верасьня.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».
У нядзелю, 31 жніўня, старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы. Пасьля сустрэчы яны апублікавалі заяву для СМІ.
Уезду ў Эўразьвяз на 10:00 31 жніўня чакала 3.815 легкавых аўтамабіляў, вынікае з апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У Нямеччыне выдадзены ордэры на арышт семярых падазроных у атацы на газаправод «Паўночны паток» у 2022 годзе. Сьледзтва лічыць, што ўстанавіла ўсіх выканаўцаў апэрацыі. Усе яны — грамадзяне Украіны.
Імпарт «казахскай» фанэры ў Польшчу ў першай палове 2025 года ўпаў на 95% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года.
Літоўская ваенная выведка апублікавала дадзеныя аб маючых адбыцца расейска-беларускіх вучэньнях «Захад», якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 верасьня.
Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі наклаў вэта на закон аб дапамозе грамадзянам Украіны. У размове з журналістамі ён падкрэсьліў, што, на яго думку, праграма сацыяльнай дапамогі «800+» павінна распаўсюджвацца толькі на тых украінцаў, якія афіцыйна працуюць у Польшчы.
Пра гэта паведаміў Офіс дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
5.190 легкавых аўтамабіляў і 116 аўтобусаў чакала выезду зь Беларусі ў Эўразьвяз на 10 гадзін 23 жніўня, сьведчыць аналіз апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту з памежных пераходаў.
Пра затрыманьне на падпольнай тытунёвай фабрыцы ў Коўне 11 чалавек, у тым ліку грамадзян Беларусі, паведаміў 22 жніўня намесьнік начальніка Крымінальнага паліцэйскага бюро Літвы Саўлюс Брыгінас.
Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.
Украіна сумесна з Эўрапейскім Зьвязам правядзе да канца году афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ і будзе гатовая да адкрыцьця перамоваў па ўступленьні па ўсіх шасьці клястэрах.
27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксe Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам улады прымаць у беларусаў у рамках працэдур легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю.
Украіна можа пагадзіцца спыніць баявыя дзеяньні і саступіць тэрыторыі, якія ўжо ўтрымлівае Расея, у рамках мірнага пляну, які падтрымлівае Эўропа, піша ў аўторак The Daily Telegraph.
У панядзелак найбуйнейшая ў Заходняй Эўропе атамная электрастанцыя Gravelines на поўначы Францыі была цалкам спынена пасьля таго, як «рой мэдуз» заблякаваў помпы, якія выкарыстоўваюцца для ахалоджваньня рэактараў. Аб гэтым паведаміла энэргетычная кампанія EDF.
Румынскія ўлады падазраюць, што Расея правяла гібрыдную апэрацыю сабатажу па забруджваньні вялікага аб’ёму азэрбайджанскай нафты, якая пастаўляецца спачатку ў Турэччыну па трубаправодзе «Баку-Тбілісі-Джэйхан», а затым у Эўропу на танкерах, піша мясцовае выданьне G4Media.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што галоўная мэта яго маючых адбыцца перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — спыніць вайну ва Ўкраіне.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц анансаваў анлайн-перамовы з Дональдам Трампам і Ўладзімірам Зяленскім 13 жніўня — за два дні да заплянаванай сустрэчы Трампа і Уладзіміра Пуціна на Алясцы, піша DW.
Польская пракуратура перадала ў суд справу супраць грамадзяніна Беларусі Арцёма К., якога абвінавацілі ў няўдалай спробе шпіянажу для беларускіх спэцслужбаў.
Польскія органы ўлады перасталі прымаць у беларусаў дакумэнты, выдадзеныя ў часы СССР — цяпер патрабуецца атрымаць дублікат і апастыль на яго. Пра гэта піша Devby. io са спасылкай на беларускія тэматычныя чаты.
Новы транш дапамогі Эўразьвязу у рамках мэханізму Ukraine Facility Ўкраіна атрымае ва ўрэзаным выглядзе, паколькі выканала ня ўсе ўмовы. Пра гэта паведаміла Рада ЭЗ.
Беларускае прадпрыемства «ГрандГраніт» дададзенае ў санкцыйны сьпіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы на запыт кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА).
Знакавыя аб’екты Варшавы 9 жніўня будуць падсьветленыя колерамі нацыянальнага сьцяга Беларусі. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Урад Румыніі афіцыйна паведаміў аб сьмерці ва ўзросьце 95 гадоў экс-прэзыдэнта Іёна Іліеску, які ўзначаліў краіну пасьля зрынаньня рэжыму Нікаляе Чаўшэску.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала аналіз «Пастаянная часовая сытуацыя. Прававое становішча грамадзян Беларусі ў Польшчы і Эўрапейскім Зьвязе ў сьвятле рэпрэсіўнай палітыкі супраць грамадзянскай супольнасьці і эмігрантаў».
Урад Францыі ў сераду абмеркаваў законапраект, які спросьціць працэс вяртаньня твораў мастацтва і культурных артэфактаў, вывезеных з былых францускіх калёній за больш за стагодзьдзе імпэрскага кіраваньня. Пра гэта піша France 24.
Урад Швэцыі 31 ліпеня прызначыў спэцпрадстаўніцу па супрацоўніцтве зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі Крысьціну Юханэсан амабасадаркай у Маскве.
Прэм’ер-мінісатр Літвы Гінтаўтас Палуцкас у разгар скандалу заявіў аб сыходзе ў двухтыднёвы адпачынак: «Трэба паклапаціцца аб пчолах і мёдзе», — цытуе Палуцкаса Delfi.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі адкрыла ў цэнтры Прагі публічную выставу пад назвай «Палітычныя вязьні з Расеі, Беларусі і Ўкраіны».
У пачатку ліпеня генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Расея за тры месяцы вырабляе ўтрая больш боепрыпасаў, чым усе краіны – удзельніцы альянсу за год. Гэта значыць, што фактычна РФ мае 12-разовую перавагу ў вытворчасьці боепрыпасаў.
Расейская газэта «Комсомольская правда» апублікавала артыкул пра магчымы напад Эўразьвязу на Расею ў 2027. У якасьці экспэртаў выкарысталі зьвязаных зь Беларусьсю людзей.
Загрузіць яшчэ