Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз дадзеных іх памежных службаў.
З пачатку студзеня спынена 36 415 спроб супраць 36 291 за мінулы год. Пры гэтым Польшча прадухіліла 25 256 спроб (29 972), Латвія — 9924 (5317), Літва — 1235 (1002).
На долю Польшчы сёлета прыпадае 69,4% усіх спробаў нелегальнага пранікненьня зь Беларусі (у 2024-м — 82,6%), Латвіі — 27,3% (14,7%), Літвы — 3,4% (2,8%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча разьлічвае на дапамогу Кітаю ў крызісе на беларускай мяжы, — кіраўнік МЗС СікорскіЗа 16 дзён верасьня 2025 году ў параўнаньні з 16 днямі верасьня 2024-га актыўнасьць мігрантаў узрасла на 23,8% (2370 спроб супраць 1914). Пры гэтым на беларуска-латвійскай мяжы яна павялічылася ў 4,3 разу (742 супраць 172), на беларуска-літоўскай — на 30,6% (162 супраць 124), на беларуска-польскай — зьменшылася на 9,4% (1466 супраць 1618).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз празь Беларусь, бо іх туды нібыта «паклікалі».